Галіна Анатолеўна Ісаевіч
беларуская мастачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галі́на Анато́леўна Ісае́віч (30 студзеня 1922, Віцебск, Беларусь — 26 мая 1998) — беларуская мастачка шкла.
Remove ads
Біяграфія
У 1951 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Стварыла жывапісныя карціны «Іслач» і «Траццякоўшчына» (1955), «Родная Беларусь» (1958). У 1958 годзе на Сусветнай выставе ў Бруселі (Бельгія) атрымала бронзавы медаль за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»). У 1957—1985 гадах была галоўнай мастачкай Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР. Распрацавала ўзоры вырабаў са шкла і крышталю з тонкім спалучэннем адценняў і вытанчанасцю формаў: «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), «Лета» (1971), «Вячэрні» і «Святочны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Святлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка» і «Папараць-кветка» (1982). Прысвяціла юбілеям тэматычныя кампазіцыі: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Дружбы народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982) і «Слава гераічнаму Мінску» (1983)[4].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаная бронзавым медалём на Сусветнай выставе ў Бруселі (1958) за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»)[5]. Галоўная мастачка Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР (1957—1985).
Галерэя твораў у Нацыянальным мастацкім музее Беларусі
Зноскі
- Ісаевіч Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 326. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Святло шкла(недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (3 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 17 студзеня 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads