Галіна Ануфрыеўна Васілеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Ануфрыеўна Васілеўская (15 студзеня 1927, Клічаў, Магілёўская вобласць — 6 кастрычніка 2017, Мінск) — беларуская пісьменніца.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і рабочага. З 1932 года сям’я жыла ў Менску. Да вайны Галіна Васілеўская скончыла 6 класаў 9-й мінскай сярэдняй школы. У 1945 годзе экстэрнам здала экзамены за дзесяцігодку. У 1950 годзе скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ.
Працавала радыёжурналісткай (1950—1953), літаратурнай супрацоўніцай часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі» (1953—1959), рэдактарам аддзела часопіса «Работніца і сялянка» (1959—1977), рэдактарам аддзела нарыса (1977—1979), адказным сакратаром часопіса «Полымя» (1979—1982), дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры (1982—1988).
Памерла 6 кастрычніка 2017 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Творчасць
Літаратурнай працай займаецца з 1953 года. Пісала нарысы, артыкулы. У 1959 годзе апублікавала першае апавяданне «Блакітныя канверты». Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакументальна-мастацкая аповесць «Маланка ўначы» (1963), аповесць-хроніка «Бывай, Грушаўка!» (1978) — пра жыццё і ўдзел падлеткаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў акупаваным немцамі Мінску. Інтэрнацыянальнай дружбе дзяцей прысвечана аповесць «Я еду на вярблюдзе» (1970), напісаная пасля паездкі ў Егіпет.
Пра адзін год з жыцця беларуса Віталя Пятроўскага, самага юнага вынаходніка ў былым СССР, расказана ў аповесці «Крылы» (1987). Дзяцінству Веры Харужай прысвечана аповесць «Што помніцца…» (1991). Творы пісьменніцы перакладаліся на армянскую, рускую мовы.
Зноскі
- Васілеўская Галіна – Белліт (30 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads