Галіна Барысаўна Волчак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Барысаўна Волчак (19 снежня 1933, Масква — 26 снежня 2019, Масква) — расійская актрыса, рэжысёр. Народная артыстка СССР (1989).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і савецкага рэжысёра Барыса Волчака. Скончыла Школу-студыю імя У. І. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ (1955). З 1956 года ў Маскоўскім тэатры «Сучаснік» (з 1972 года галоўны рэжысёр).
Сярод тэатральных рэжысёрскіх работ спектаклі: «Двое на арэлях» У. Гібсана (1962), «Звычайная гісторыя» Розава па І. А. Ганчарову (1966, Дзяржаўная прэмія СССР), «На дне» М. Горкага (1968), «Вішнёвы сад» і «Тры сястры» А. П. Чэхава (1976), «Круты маршрут» па Е. С. Гінзбург (1989), «Пігмаліён» Б. Шоу (1995), «Тры таварыша» па Э. Рэмарк (1999).
Памерла 26 снежня 2019 года ў Маскве[5].
Remove ads
Фільмаграфія
- (1957) «Дон Кіхот» — Марыторнэс, жанчына з заезнага двара
- (1970) «Кароль Лір» — Рэгана
- (1979) «Асенні марафон» — Варвара Мікітаўна («Напярсцяначка»), калега і былая аднакурсніца Бузыкіна
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- Galina Volchek // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Памерла народная артыстка СССР Галіна Волчак(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2019. Праверана 27 снежня 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads