Яўген Аляксандравіч Еўсцігнееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Аляксандравіч Еўсцігнееў
Remove ads

Яўген Александровіч Еўсцігнееў (9 кастрычніка 1926(1926-10-09)[1][2], Ніжні Ноўгарад[1]4 сакавіка 1992(1992-03-04)[1], Лондан) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог; народны артыст СССР (1983), кавалер ордэна Леніна (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1990).

Хуткія факты Яўген Аляксандравіч Еўсцігнееў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1957 года — акцёр тэатра «Сучаснік». Першую сваю значную ролю ў тэатры сыграў у 1960 годзе ў спектаклі «Голы кароль» паводле п’есы Я. Л. Шварца. У 1964 годзе сыграў ролю Дыніна ў дэбютным фільме рэжысёра Э. Г. Клімава «Сардэчна запрашаем, або Староннім уваход забаронены».

У 1971 годзе ўслед за А. М. Яфрэмавым перайшоў у трупу МХАТа. Першай яго роляй на новай сцэне стаў Валодзя ў спектаклі «Валянцін і Валянціна» паводле п’есы М. М. Рошчына.

У 1988 годзе сыграў ролю прафесара Праабражэнскага ў двухсерыйным тэлефільме «Сабачае сэрца».

На мяжы 1990-х гадоў сыграў у Тэатры Антона Чэхава Фірса ў «Вішнёвым садзе», у 1991 годзе — у АРТэлі АРТыстаў Сяргея Юрскага — Глава ў спектаклі «Гульцы-XXI».

Агулам зняўся больш у ста стужках у кіно і на тэлебачанні. Акрамя вышэйпералічаных фільмаў запамінальныя ўдалыя ролі былі ў фільмах «Зімовы вечар у Гаграх», «Сцеражыся аўтамабіля», «Залатое цяля», «Старыя-разбойнікі», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расіі», «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Стары Новы год», «Гардэмарыны, наперад!», «Начныя забавы». Апошняй роляй акцёра ў кіно быў цар Іван Грозны ў фільме В. І. Ускова і В. А. Краснапольскага «Ярмак».

У 1976—1985 гадах вёў педагагічную працу ў Школе-студыі МХАТ, з 1977 года — прафесар. Таксама выкладаў на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў курс акцёрскага майстэрства.

Remove ads

Зноскі

  1. Кругасвет — 2000.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2627728'></a>
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads