Галіна Васілеўна Вігурская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Васілеўна Вігурская (28 чэрвеня 1909, в. Люлінцы, Барскі раён, Вінніцкая вобласць — 1 жніўня 1990, Кіеў[1]) — украінская пісьменніца-празаік і перакладчык[2].

Хуткія факты Галіна Васілеўна Вігурская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Творчасць

Пераклала на ўкраінскую мову трылогію Я. Коласа «На ростанях», аповесці з пенталогіі І. Шамякіна «Трывожнае шчасце», раманы П. Броўкі «Калі зліваюцца рэкі», М. Гарэцкага «Віленскія камунары», У. Карпава «Вясновыя ліўні» і «Сотая маладосць», аповесці В. Быкава «Альпійская балада», С. Аляксандравіча «Ад роднай зямлі», З. Бандарынай «Ой, рана на Івана…», п’есы Я. Коласа «Вайна вайне», К. Крапівы «Хто смяецца апошнім», В. Вольскага «Несцерка», а таксама творы І. Мележа, Я. Брыля, Б. Сачанкі, Я. Маўра і іншых[2]. Перакладала таксама з балгарскай і польскай моваў[3].

Апублікавала шэраг артыкулаў пра культурныя сувязі Беларусі з Украінай[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Вигурская Галина Васильевна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads