Хто смяецца апошнім (п’еса)
сатырычная камедыйная п’еса Кандрата Крапівы (1939) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хто смяецца апошнім — сатырычная камедыя Кандрата Крапівы. Апублікавана і пастаўлена Купалаўскім тэатрам у 1939 годзе. У 1955 годзе па сцэнарыі Кандрата Крапівы зняты і аднайменны кінафільм.
Remove ads
Сюжэт
У цэнтры сюжэта прайдзісветы і падхалімы, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы.
Акцёры
- Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч
- Ганна Паўлаўна — Вера Пола
- Чарнавус Аляксандр Пятровіч — Арнольд Памазан
- Туляга Мікіта Сымонавіч — Глеб Глебаў[1], Сяргей Бульчык
- Левановіч
- Вера
- Зёлкін — Генадзь Гарбук, Барыс Платонаў
- Зіна Зёлкіна — Зінаіда Браварская, Стэфанія Станюта
- Цёця Каця — Лідзія Ржэцкая, Марыя Зінкевіч
- Нічыпар — Генрых Грыгоніс
Remove ads
Узнагароды
Глеб Глебаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1941 года за выкананне ролі Тулягі.
Пастаноўкі іншых тэатраў
У 1954 годзе Віктар Галаўчынер паставіў «Хто смяецца апошнім» у Ташкенцкім рускім тэатры[2].
П’еса таксама была пастаўлена Баранавіцкім абласным драматычным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам (рэжысёр Уладзімір Савiцкi, спектакль прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2013 годзе пад назвай «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім»), Браслаўскім народным тэатрам (у 1967 дыплом рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва), Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа ў 2018 годзе.
Remove ads
Пераклады на іншыя мовы
Галіна Васілеўна Вігурская пераклала камедыю на ўкраінскую мову.
Аліс Вагнер пераклала камедыю на нямецкую мову («Das Mammutschwein», выд. Геншэль, 1954).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads