Галінзога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галінзо́га[1][2] (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслін[3], якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.
Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці[4]. Два віды — галінзога дробнакветкавая (Galinsoga parviflora) і галінзога шчаціністая (Galinsoga quadriradiata) — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі[4].
Remove ads
Назва
Навуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка батанічнага саду ў Мадрыдзе Ігнасіа Галінзогі[5].
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком.
Віды
Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў[6]:
- Galinsoga amboensis D.L.Schulz
- Galinsoga boliviensis Canne
- Galinsoga caligensis Canne
- Galinsoga calva Rusby
- Galinsoga crozierae Panero
- Galinsoga durangensis (Longpre) Canne
- Galinsoga formosa Canne
- Galinsoga longipes Canne
- Galinsoga macrocephala H.Rob.
- Galinsoga mollis McVaugh
- Galinsoga parviflora Cav. — Галінзога дробнакветкавая
- Galinsoga quadriradiata Ruiz & Pav. — Галінзога шчаціністая, ці Галінзога раснічастая = Galinsoga ciliata
- Galinsoga spellenbergii B.L.Turner
- Galinsoga subdiscoidea Cronquist
- Galinsoga triradiata Canne
Гаспадарчае значэнне
Пустазельныя расліны[1]. Некаторыя віды — лекавыя[1].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
- nature-archive.ru — Галинзога(недаступная спасылка)
- Galinsoga (англ.). The Plant List. Version 1.1. (22 кастрычніка 2013). Праверана 9 жніўня 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads