Хларыды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хларыды — група хімічных злучэнняў, солі хлоравадароднай (салянай) кіслаты HCl.

Іонныя хларыды — цвёрдыя крышталічныя рэчывы з высокімі тэмпературамі плаўлення, якія праяўляюць асноўныя ўласцівасці; кавалентныя — газы, вадкасці ці лёгкаплаўкія цвёрдыя рэчывы, якія маюць характэрныя кіслотныя ўласцівасці. Хларыды з прамежнай іонна-кавалентнай прыродай сувязі праяўляюць, адпаведна, амфатэрныя ўласцівасці.
Remove ads
Фізічныя ўласцівасці
Большасць хларыдаў металаў (за выключэннем AgCl, CuCl, AuCl, TlCl і PbCl2) добра раствараюцца ў вадзе.
Remove ads
Хімічныя ўласцівасці

Асноўныя хларыды практычна не схільныя да гідролізу, а кіслотныя гідралізуюцца цалкам і незваротна, утвараючы кіслоты:
Хларыды рознага тыпу таксама могуць узаемадзейнічаць паміж сабой:
Ступень акіслення хлору ў хларыдах роўная -1.
Remove ads
Атрыманне хларыдаў
- Хлараваннем простых рэчываў хлорам:
- Узаемадзеяннем з сухім хлоравадародам:
(пры 600 °C)
- Апрацоўкай аксідаў ці гідраксідаў хлоравадародам або салянай кіслатой:
- Узаемадзеяннем аксідаў з хлорам у прысутнасці вугля:
Remove ads
Значэнне ў прыродзе і жыцці чалавека
- Хларыд барыю (BaCl2) — ужываюць як інсектыцыд кішачнага дзеяння;
- Хларыд ртуці(II) (HgCl2) ці сулема — наймацнейшы яд, выкарыстоўваюць для дэзынфекцыі ў медыцыне;
- Хларыд ртуці(I) (Hg2Cl2) — ужываюць у медыцыне як слабіцельнае.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads