Ганаровыя грамадзяне Гомеля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганаро́вы грамадзяні́н го́рада Го́меля — званне за выбітны ўклад у развіццё Гомеля, павышэнне міжнароднай ролі і аўтарытэту горада. Заснавана гарадскім саветам у 1967 годзе.

Спіс

Станам на канец 2023 года, званне ганаровага грамадзяніна горада Гомеля атрымалі:

  • Арыстарх (Станкевіч) -- архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі, царкоўны дзеяч (званне нададзена ў 2011 годзе).
  • Соф'я Васільеўна Асіпкова — ветэран Вялікай Айчыннай вайны (званне нададзена ў 2003 годзе).
  • Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка — беларускі мастак (званне нададзена ў 2013 годзе).
  • Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін — ветэран Вялікай Айчыннай вайны (званне нададзена ў 2002 годзе).
  • Леанід Рыгоравіч Гейштар — беларускі канаіст (званне нададзена ў 1993 годзе).
  • Аляксандр Васілевіч Гарбатаў — генерал арміі, Герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1968 годзе).
  • Вячаслаў Карпавіч Даўгоў — беларускі скульптар (званне нададзена ў 2022 годзе)[1].
  • Пётр Трафімавіч Дземчанка — Герой Сацыялістычнай працы (званне нададзена ў 1984 годзе).
  • Рыгор Кірылавіч Дзенісенка — Герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1988 годзе).
  • Леанід Ібрагімавіч Друян — беларускі ўрач-пульманолаг. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (званне нададзена ў 2025 годзе)[2][3].
  • Іван Пракопавіч Кацёнак — былы дырэктар РУП «Гомсельмаш» (званне нададзена ў 1999 годзе).
  • Пётр Купрыянавіч Кавалёў — Герой Сацыялістычнай працы (званне нададзена ў 1988 годзе).
  • Андрэй Якаўлевіч Каржуеў — ганаровы будаўнік БССР (званне нададзена ў 1968 годзе).
  • Аляксей Аляксеевіч Касцючэнка — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч (званне нададзена ў 2003 годзе).
  • Міхась Макаравіч Касых — генерал-лейтэнант авіяцыі, удзельнік баёў за вызваленне горада Гомеля (званне нададзена ў 1984 годзе).
  • Сяргей Паўлавіч Купцоў — ветэран Вялікай Айчыннай вайны (званне нададзена ў 1997 годзе).
  • Мікалай Афанасьевіч Лебедзеў — намеснік дырэктара сярэдняй школы № 44 Гомеля (званне нададзена ў 1988 годзе).
  • Яўген Данілавіч Лятачэўскі — савецкі дзяржаўны дзеяч (званне нададзена ў 2003 годзе).
  • Ігар Віктаравіч Макараў — беларускі дзюдаіст, алімпійскі чэмпіён (званне нададзена ў 2004 годзе).
  • Анатоль Аляксандравіч Малафееў — савецкі і беларускі палітык, дзяржаўны дзеяч (званне нададзена ў 2003 годзе).
  • Альбін Іванавіч Мілеўскі — ганаровы настаўнік БССР (званне нададзена ў 1967 годзе).
  • Вікенцій Раманавіч Нарбутовіч — двойчы герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1967 годзе).
  • Віктар Сямёнавіч Оськін — камандзір бамбардзіроўшчыка ТУ-22, Герой Расійскай Федэрацыі (званне нададзена ў 1992 годзе).
  • Фёдар Іванавіч Паскевіч — расійскі генерал-лейтэнант, першы ганаровы грамадзянін (1888[удакладніць]).
  • Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў — удзельнік баёў за вызваленне Гомеля (званне нададзена ў 2002 годзе).
  • Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі — Маршал Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1967 годзе).
  • Сяргей Ігнацьевіч Рудэнка — маршал авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (званне нададзена ў 1968 годзе).
  • Аляксандр Аляксандравіч Рыбальчанка — Ганаровы[удакладніць] артыст БССР (званне нададзена ў 1988 годзе).
  • Уладзімір Аляксеевіч Рыкалін — мастак (званне нададзена ў 1993 годзе).
  • Алег Іванавіч Сейбель — Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар ААТ «Гомельбудматэрыялы» ў 1988—2017 гадах (званне нададзена ў 2025 годзе)[2][3].
  • Сяргей Сяргеевіч Сідорскі — беларускі дзяржаўны дзеяч (званне нададзена ў 2012 годзе).
  • Веньямін Іванавіч Сянько — былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (званне нададзена ў 2012 годзе).
  • Канстанцін Фёдаравіч Цялегін — генерал-лейтэнант (званне нададзена ў 1973 годзе).
  • Іван Іванавіч Фядзюнінскі — генерал арміі, удзельнік баёў за вызвалення горада Гомеля (званне нададзена ў 1973 годзе)
  • Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі — архітэктар, аўтар значнай часткі забудовы Гомеля пачатку XX стагоддзя (званне нададзена ў 2018 годзе).
  • Леанід Аляксандравіч Шамяткоў (1937—2013) — беларускі матэматык (званне нададзена ў 2002 годзе).
  • Валянцін Аляксеевіч Шурынаў — канструктар, доктар тэхнічных навук, заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і асвоены першыя беларускія камбайны (званне нададзена ў 2025 годзе)[2][3].
  • Анатоль Іванавіч Ярмоленка — Народны артыст Беларусі (званне нададзена ў 2023 годзе).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads