Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмі́трый Ніка́ндравіч Пенязько́ў (28 верасня 1922, Гомель[1] — 3 лістапада 2002, Гомель) — савецкі ваенны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (29 чэрвеня 1945)[1].
Remove ads
Біяграфія
Пенязькоў Д. Н., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Гомелі ў працоўнай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў і педагагічных курсаў (1942 год) працаваў настаўнікам. У Чырвоную Армію быў прызваны ў ліпені 1941 года[1].
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з сакавіка 1943 года. Лейтэнант Пенязькоў камандаваў узводам 358-га стралковага палка (136-я стралковая дывізія, 70-я армія, 2-гі Беларускі фронт), калі 18 красавіка 1945 года адным з першых фарсіраваў Одэр у раёне Шэнінгена (на поўдзень ад Шчэціна) і знішчыў пры дапамозе гранат танк праціўніка. Перадавым атрадам, у складзе якога ён знаходзіўся быў захоплены плацдарм. 22 красавіка 1945 года адбыўся штурм адной з важных вышынь, і Пенязькоў першым дасягнуў вяршыні, дзе ўсталяваў чырвоны сцяг. Потым адзін за кулямётам утрымліваў вышыню, пакуль не падышлі асноўныя сілы роты, і, нягледзячы на раненне, застаўся на полі бою. 29 чэрвеня 1945 года Пенязькову Д. Н. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
З 1947 года — у запасе. У 1950 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча. Потым у 1951—1969 гадах працягнуў службу ў Савецкай Арміі, скончыўшы ў 1960 годзе авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча. У 1969 годзе Пенязькоў у званні маёра зноў сыйшоў у запас; працаваў у філіяле Беларускага палітэхнічнага інстытута ў Гомелі[1], дзе памер 3 лістапада 2002 года. Ганаровы грамадзянін Гомеля[2].
Remove ads
Узнагароды
- Герой Савецкага Саюза (29 чэрвеня 1945 года);
- ордэн Леніна;
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені;
- ордэн Чырвонай Зоркі;
- медалі.
Памяць
- Сярэдняй школе № 3 г. Гомеля у 2004 годзе было нададзена ганаровае імя Д. Н. Пенязькова[3].
- У гонар Д. Н. Пенязькова ў Гомелі названа вуліца[4].
Зноскі
- Герои Советского Союза / Пред. ред коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2. Любов — Ярошук. — С. 245. — 863 с.
- Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў на сайце «Героі краіны»
- edukation.rate.by(недаступная спасылка)
- В Гомеле появились сквер Головачёва и новая улица Пенязькова(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads