Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі»нагрудны знак Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2001 года № 757[1].

Хуткія факты Нагрудны знак Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Статут

Нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія ўзорна выконваюць працоўныя абавязкі, паспяхова вырашаюць задачы, пастаўленыя перад галіной, і маюць стаж працы не менш за 10 гадоў[1].

Парадак прадстаўлення да ўзнагароды вызначаецца Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рашэнне аб узнагароджанні афармляецца яго загадам[1].

Знак і пасведчанне ўручаюцца Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі або яго намеснікамі ва ўрачыстай абстаноўцы[1].

Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, уносяцца ў Кнігу працоўнай славы Музея жыллёва-камунальнай гаспадаркі[1].

Нагрудны знак можа быць адабраны ў выпадку ўчынення наўмыснага злачынства або грубага дысцыплінарнага праступку[1].

Запісы аб узнагароджанні і аб пазбаўленні ўносяцца ў працоўную кніжку[1].

Знак носіцца на правым баку грудзей пасля ордэнаў і медалёў, а пры іх адсутнасці — на іх месцы[1].

Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана, дублікаты пры страце не выдаюцца[1].

Remove ads

Апісанне

Нагрудны знак мае выгляд авала памерам 30 × 32 мм. У цэнтры размешчаны лагатып Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, абрамлены лаўровым вянком. Над вянком знаходзіцца надпіс «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК», у ніжняй частцы — «ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ»[1].

Знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з калодкай прамавугольнай формы памерам 12 × 24 мм з выявай лаўровай галіны.

Знак і калодка вырабляюцца з металу залацістага колеру. Поле знака пакрыта эмаллю белага колеру, лагатып і калодка — чырвонай эмаллю, палі надпісаў зацямнёныя[1].

Адваротны бок мае гладкую паверхню з рэльефным надпісам «МІНІСТЭРСТВА ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і пазнакай «№», пад якой гравіруецца парадкавы нумар узнагароды[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads