Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» — нагрудны знак Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2001 года № 757[1].
Remove ads
Статут
Нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія ўзорна выконваюць працоўныя абавязкі, паспяхова вырашаюць задачы, пастаўленыя перад галіной, і маюць стаж працы не менш за 10 гадоў[1].
Парадак прадстаўлення да ўзнагароды вызначаецца Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рашэнне аб узнагароджанні афармляецца яго загадам[1].
Знак і пасведчанне ўручаюцца Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі або яго намеснікамі ва ўрачыстай абстаноўцы[1].
Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, уносяцца ў Кнігу працоўнай славы Музея жыллёва-камунальнай гаспадаркі[1].
Нагрудны знак можа быць адабраны ў выпадку ўчынення наўмыснага злачынства або грубага дысцыплінарнага праступку[1].
Запісы аб узнагароджанні і аб пазбаўленні ўносяцца ў працоўную кніжку[1].
Знак носіцца на правым баку грудзей пасля ордэнаў і медалёў, а пры іх адсутнасці — на іх месцы[1].
Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана, дублікаты пры страце не выдаюцца[1].
Remove ads
Апісанне
Нагрудны знак мае выгляд авала памерам 30 × 32 мм. У цэнтры размешчаны лагатып Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, абрамлены лаўровым вянком. Над вянком знаходзіцца надпіс «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК», у ніжняй частцы — «ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ»[1].
Знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з калодкай прамавугольнай формы памерам 12 × 24 мм з выявай лаўровай галіны.
Знак і калодка вырабляюцца з металу залацістага колеру. Поле знака пакрыта эмаллю белага колеру, лагатып і калодка — чырвонай эмаллю, палі надпісаў зацямнёныя[1].
Адваротны бок мае гладкую паверхню з рэльефным надпісам «МІНІСТЭРСТВА ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і пазнакай «№», пад якой гравіруецца парадкавы нумар узнагароды[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads