Ганка Краўцэц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганка Краўцэц
Remove ads

Ганка Краўцэц (в.-луж.: Hanka Krawcec, 13 сакавіка 1901, Дрэздэн, Германія19 кастрычніка 1990, Йіржыкаў, Чэхаславакія) — сербалужыцкая мастачка, графік.

Хуткія факты Ганка Краўцэц, Дата нараджэння ...
Thumb
Мемарыяльная дошка на доме ў горадзе Йіржыкаў, Чэхаславакія
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 13 сакавіка 1901 года ў сям'і лужыцкага кампазітара Бярната Краўца. Вывучала выяўленчае мастацтва ў Дрэздэне ў прафесара Дрэшэра і ў пражскай Школе прыкладнога мастацтва ў класе чэшскага мастака Францішка Кіселы. У 1928 годзе вярнулася ў Германію і да канца Другой сусветнай вайны працавала ў адным з рэкламных агенцтваў у Берліне. Пасля вайны працавала ў Будзішыне ў сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». У 1947 годзе разам з бацькам пераехала ў Варнсдорф, дзе пражывала да 1986 года. З 1986 года жыла ў чэшскім горадзе Філіпаў (сёння — частка горада Йіржыкаў), дзе памерла 19 кастрычніка 1990 года.

З'яўляецца аўтарам шматлікіх графічных малюнкаў, ілюстрацый, плакатаў, экслібрысаў. Стварыла цыкл графічных работ пад назвай «Člověk by člověku světlem měl být» (1961-1975). Яе творы захоўваюцца ў пражскіх Нацыянальнай галерэі і Нацыянальным музеі.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads