Ганка Краўцэц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганка Краўцэц (в.-луж.: Hanka Krawcec, 13 сакавіка 1901, Дрэздэн, Германія — 19 кастрычніка 1990, Йіржыкаў, Чэхаславакія) — сербалужыцкая мастачка, графік.

Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 13 сакавіка 1901 года ў сям'і лужыцкага кампазітара Бярната Краўца. Вывучала выяўленчае мастацтва ў Дрэздэне ў прафесара Дрэшэра і ў пражскай Школе прыкладнога мастацтва ў класе чэшскага мастака Францішка Кіселы. У 1928 годзе вярнулася ў Германію і да канца Другой сусветнай вайны працавала ў адным з рэкламных агенцтваў у Берліне. Пасля вайны працавала ў Будзішыне ў сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». У 1947 годзе разам з бацькам пераехала ў Варнсдорф, дзе пражывала да 1986 года. З 1986 года жыла ў чэшскім горадзе Філіпаў (сёння — частка горада Йіржыкаў), дзе памерла 19 кастрычніка 1990 года.
З'яўляецца аўтарам шматлікіх графічных малюнкаў, ілюстрацый, плакатаў, экслібрысаў. Стварыла цыкл графічных работ пад назвай «Člověk by člověku světlem měl být» (1961-1975). Яе творы захоўваюцца ў пражскіх Нацыянальнай галерэі і Нацыянальным музеі.
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны дзеяч культуры Чэхаславакіі (1878[удакладніць]);
- Прэмія імя Якуба Чышынскага (1982)
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads