Нацыянальная галерэя (Прага)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальная галерэя (Прага)map
Remove ads

Нацыянальная галерэя ў Празе (чэшск.: Národní galerie v Praze) — дзяржаўная арганізацыя, у распараджэнні якой знаходзяцца найбуйнейшыя калекцыі выяўленчага і прыкладнога мастацтва ў Чэхіі.

Хуткія факты Нацыянальная галерэя ў Празе, Заснаваны ...
Thumb
Базіліка Св. Георгія — аддзел Нацыянальнай галерэі. Фасад арх. Франчэска Караці. перыяд барока

Утворана ў 1949 годзе зліццём некалькіх раней створаных галерэй. Экспазіцыі Нацыянальнай галерэі размяшчаюцца ў некалькіх гістарычных будынках і палацах у Празе і за яе межамі, найбуйнейшы з якіх — Выставачны палац (чэшск.: Veletržní Palác).

Remove ads

Гісторыя

Гісторыя галерэі пачалася 5 лютага 1796 года, калі групай патрыятычна настроеных чэшскіх арыстакратаў і адукаваных інтэлектуалаў з сярэдняга класа было створана Таварыства патрыятычных сяброў мастацтва для асветы і прылучэння да мастацтва насельніцтва. Таварыства заснавала дзве арганізацыі — Акадэмію мастацтваў і Галерэю, адкрытую для наведванняў гараджан. Менавіта яна стала папярэдніцай сучаснай Нацыянальнай галерэі.

У 1902 годзе Таварыства арганізавала Галерэю сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства, у якую ўвайшла калекцыя, падораная імператарам Францам Іосіфам I.

У 1918 годзе калекцыя Таварыства стала галоўным мастацкім зборам Чэхаславакіі.

У 1942 годзе да Галерэі, якая звалася тады Чэшска-Мараўская земская галерэя, былі далучаны калекцыі расфармаванай Галерэі сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства.

Законам 1949 года была ўтворана Нацыянальная галерэя ў Празе. У збор увайшлі таксама графічныя калекцыі Нацыянальнага музея і Універсітэцкай бібліятэкі.

Remove ads

Галоўныя аддзелы і будынкі Нацыянальнай галерэі

Thumb
Старамесцкая плошча. Палац Кінскіх каля гатычнага Тынскага сабора

Калекцыя галерэі размешчана ў некалькіх будынках:

  • Кляштар Св. Агнэсы Чэшскай (чэшск.: Klášter sv. Anežky České) — сярэднявечнае мастацтва Багеміі і цэнтральнай Еўропы
  • Палац Кінскіх (чэшск.: Palác Kinských) — чэшскія пейзажы 17—20 стагоддзяў
  • Палац Штэрнберг (чэшск.: Šternberský palác) — еўрапейскае мастацтва з часоў Антычнасці да эпохі барока
  • Палац выставак (чэшск.: Veletržní Palác) — мастацтва з XIX стагоддзя да нашых дзён
  • Манеж Вальдштэйн (чэшск.: Valdštejnská jízdárna) — зменныя экспазіцыі
Remove ads

Галерэя

Сярэднявечча і протарэнесанс

Скульптура

Барока

Нацюрморт

Імпрэсіянізм, постімпрэсіянізм

Літаратура

  • "Национальная галерея (в Праге)". БСЭ. 3-е издание.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads