Ганна Іванаўна Барысаглебская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Іванаўна Барысаглебская (Ганна Іванаўна Сідарэнка-Свідзерская; 1 (13) ліпеня 1868, Себеж — 29 верасня 1939, Кіеў) — украінская актрыса, народная артыстка УССР (1936).
Remove ads
Біяграфія
Па нацыянальнасці лічыла сябе беларускай-украінкай-рускай. Разам з бацькамі перасялілася ў горад Ізюм на Харкаўшчыне, дзе і прайшло яе дзяцінства. Адукацыю атрымала ў Харкаве ў школе «Дабрачыннага таварыства». У 1886 годзе здала іспыты пры Харкаўскім універсітэце на званне настаўніцы, у тым жа годзе стала выкладаць у сяле Навасёлаўцы Ізюмскага павета.
Праяўляла цікавасць да тэатра з самага дзяцінства. У 1919 годзе стала суарганізатарам Першага дзяржаўнага ўкраінскага драматычнага тэатра імя Т. Р. Шаўчэнкі (у той час у Кіеве, цяпер — у Днепрапятроўску). З 1925 года пачала працаваць на сцэне Кіеўскага тэатра імя Івана Франко. Была вядома перш за ўсё як выбітная характэрная актрыса.
Remove ads
Працы ў тэатры
- Секлета («За двума зайцамі» М. П. Старыцкага)
- Ганна («Бесталанная» Карпенкі-Карага)
- Шкандыбіха («Лімерыўна» Мірнага)
- Хіўра («Сарочынскі кірмаш» Старыцкага)
- Клара («Страх» Афінагенава)
- Арына («97» Куліша)
- Марыя Тарасаўна, Варвара («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі» Карнейчука)
Зноскі
- Борисоглебская Анна Ивановна — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Борисоглебская Анна Ивановна — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads