Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая (нар. 3 жніўня 1966, в. Куцы Лес Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская дзіцячая пісьменніца. Піша на беларускай і рускай мовах.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1966 годзе ў вёсцы Куцы Лес Шчучынскага раёна ў мнагадзетнай сям’і. У 1981 годзе закончыла Таневічскую васьмігадовую школу. У 1985 годзе — Гродзенскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум. Жыве і працуе ў Гродне.
З 2008 года творы пісьменніцы друкуюцца ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Рюкзачок», «Пралеска», «Целитель», «Детские сказки», газетах. Надрукаваны ў калектыўных борніках: «Пакліч у госці сонца», «Вясёлка», «На прасторах любай Беларусі», «Пяшчота верасу», у альманаху «На нёманскай хвалі». Выдала кнігі для дзяцей: «Вечарынка» (2008), «Расінка і Сонечны зайчык» (2010), «Приключения хомячка Тошки»(2010), «Казкі-чамучкі» (2013), «Прыгоды хамячка Тошкі» (2013), «Надзейка-чарадзейка» (2014, дапоўненае перавыданне ў 2016), «Вавёрчын баравік» (2014), «Кветка малой радзімы» (2014), «Мішка-прывід» (2016), «Как ребята Деда Мороза спасали» (2017), «Сказка о волшебном путешествии в мир воды» (2018).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Творы пісьменніцы ўключаны ў падручнік для пазакласнага чытання «Чарадзейнае слова» (3 кл.), у падручнік для пазакласнага чытання (4 клас), таксама ў «Літаратурнае чытанне» для 4-га класа. Казкі і апавяданні гучаць у перадачы «Вячэрняя казка» на беларускім рэспубліканскім радыё.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Прэмія імя А. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» ў намінацыі «Пісьменнік года-2014».
- Нацыянальная літаратурная прэмія Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва 2014 г.» за зборнік казак «Надзейка-чарадзейка».
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads