Ганна Андрэеўна Сапега

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Андрэеўна Сапега
Remove ads

Ганна Андрэеўна Сапега (15691595) — вялікалітоўская арыстакратка, заступніца праваслаўя ў Беларусі.

Хуткія факты Ганна Андрэеўна Сапега, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіла з украінскага магнацкага роду Вішнявецкіх. Дачка князя Андрэя Вішнявецкага. Атрымала хатнюю адукацыю.

У 1581 годзе бацька выдаў яе за Мікалая Сапегу, ваяводу віцебскага. Вяселле адбылося ў Вішняўцы. Па пераездзе да беларускага маёнтка мужа займалася ў асноўным хатнімі справамі, выхаваннем дзяцей, падтрымлівала праваслаўе.

У 1584 годзе пасля смерці бацькі атрымала замак і мястэчка Мацееў ва Уладзімірскім і Хэлмскім паветах з фальваркам Відут, маёнтак Вузлаўцы ў Слонімскім павеце, маёнтак Васькаўцы ў Лідскім павеце, Касуце з сёламі Занароцкімі ў Ашмянскім павеце, а таксама маёнтак Сейны ў Гарадзенскім павеце. Рана памерла — у 1595 годзе. У яе гонар Сапега пабудаваў царкву св. Ганны ў Кодані (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча). Тут пахавана і сама Ганна.

Remove ads

Сям’я

Муж — Мікалай Сапега (1545—1599).

Дзеці:

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads