Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́дскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст. Сталіца — Ліда.
У Лідскі павет уваходзіла тэрыторыя Лідскага гродавава, Бярштанскага, Васілішкаўскага, Дубіцкага (яно ж Каняўскае, Радунскае) Навадворскага і Стокліскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Станам на 1790 год у складзе павета было 16 гарадоў і мястэчак.
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».[1]
Вайны сярэдзіны XVII ст. спустошылі павет, колькасць дымоў скарацілася на 19 %[2].
Пасля далучэння да Расійскай імперыі з тэрыторыі павета ўтвораны Лідскі павет у складзе Слонімскай губерні.
Remove ads
Зноскі
- Насевіч В. Лідскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 199. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads