Ганна Барысаўна Тамашэвіч-Каржанеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Барысаўна Тамашэвіч-Каржанеўская (12 верасня 1949, Мінск, БССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар, педагог. Прафесар (2011).
Remove ads
Адукацыя
У 1973 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна (клас Б. Г. Гарта), у 1977 годзе — асістэнтуру-стажыроўку (кіраўнік — М. А. Бергер).
Прафесійная дзейнасць
Г. Тамашэвіч-Каржанеўская выканала звыш 400 канцэртаў. З’яўляецца першай выканаўцай многіх твораў сучасных беларускіх кампазітараў. Канцэртны рэпертуар Г. Тамашэвіч-Каржанеўскай складаюць больш за тысячу твораў айчыннай і сусветнай класічнай камерна-вакальнай і камерна-інструментальнай літаратуры.
Крыніцы
- Тамашэвіч-Каржанеўская Ганна Барысаўна – Белорусская государственная академия музыки . www.bgam.by. Праверана 23 красавіка 2025.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads