Ганна Валентыновіч
польская прафсаюзная дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нна Валентыно́віч (польск.: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Садовэ, цяпер Гошчанскі раён — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюза «Салідарнасць».

Remove ads
Біяграфія
З 1950 года працавала на Гданьскай суднаверфі як зваршчыца і кранаўшчыца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 года (за пяць месяцаў да выхаду на пенсію). Рашэнне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 года. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасля яе Леха Валенсу аднавілі на працы.
З «Салідарнасці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадах, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюза вакол Леха Валенсы.
У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянераў і агентаў камуністычных спецслужб.[7]
Загінула 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваная ў Гданьску.
Remove ads
Зноскі
- Anna Walentynowicz // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/11830 Праверана 1 сакавіка 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads