Валынскае ваяводства (1921—1939)
ваяводства ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валынскае ваяво́дства (польск.: Województwo wołyńskie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Луцк.
Ваяводства створана 19 лютага 1921 года з зямель, якія ўваходзілі ў заходнюю частку Валынскай губерні Расійскай імперыі. Найбольшай тэрытарыяльнай зменай за час існавання ваяводства стала перадача яму Сарненскага павета са складу Палескага ваяводства 16 снежня 1930 года. У 1938 годзе плошча ваяводства складала 35 754 км². Акрамя Луцка, асноўнымі гарадамі былі Роўна (найбуйнейшы горад), Ковель, Крэменец, Астрог, Уладзімір і Дубна.
Remove ads
Насельніцтва
Нацыянальны склад:
- украінцы — 68,4 %; 983 596 асоб
- палякі — 16,8 %; 240 922 асоб
- яўрэі — 10,6 %; 151 744 асоб
- чэхі — 1,77 %; 25 405 асоб
- немцы — 1,74 %; 24 960 асоб
- рускія — 0,66 %; 9450 асоб
Канфесійны склад:
- праваслаўныя — 74,2 %; 1 066 842 вернікаў
- рыма-каталікі — 11,6 %; 166 512 вернікаў
- іудзеі — 11,5 %; 164 740 вернікаў
- пратэстанты — 2,55 %; 36 695 вернікаў
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads