Ганна Валянцінаўна Старавойтава

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Валянцінаўна Старавойтава (нар. 8 жніўня 1966, Салігорск, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].

Хуткія факты Ганна Валянцінаўна Старавойтава, Прэзідэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 8 жніўня 1966 года ў г. Салігорску Мінскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўніца матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі; аспірант Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала настаўніцай матэматыкі сярэдняй школы № 158 г. Мінска, намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце гімназіі № 13 г. Мінска, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 195 г. Мінска, дырэктарам гімназіі № 31 г. Мінска.

Выбіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Азербайджанскай Рэспублікі.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[3].

Remove ads

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Узнагароды

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads