Ганна Валянцінаўна Старавойтава
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Валянцінаўна Старавойтава (нар. 8 жніўня 1966, Салігорск, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 8 жніўня 1966 года ў г. Салігорску Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўніца матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі; аспірант Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала настаўніцай матэматыкі сярэдняй школы № 158 г. Мінска, намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце гімназіі № 13 г. Мінска, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 195 г. Мінска, дырэктарам гімназіі № 31 г. Мінска.
Выбіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Азербайджанскай Рэспублікі.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[3].
Remove ads
Асабістае жыццё
Замужам, мае дачку.
Узнагароды
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі».
Зноскі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads