Ганна Васільеўна Мазала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Васільеўна Мазала (22 снежня 1925, в. Закаліўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 11 жніўня 2013) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Хуткія факты Ганна Васільеўна Мазала, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Мазала Ганна Васільеўна нарадзілася 22 снежня 1925 года ў вёсцы Закаліўе Лепельскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і.

З 1944 года працавала ў калгасе «Чырвоны прамень».

З 1947 года — брыгадзір паляводчай брыгады, загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы.

З 1959 года — загадчыца свінафермы ў калгасе імя Жданава.

За дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1980 годзе па стане здароўя перайшла з фермы на іншую працу.

У 1967—1971 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Жыла ў вёсцы Паплаўкі. Памерла 11 жніўня 2013 года[1].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads