Ганна Васільеўна Мазала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Васільеўна Мазала (22 снежня 1925, в. Закаліўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 11 жніўня 2013) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Remove ads
Біяграфія
Мазала Ганна Васільеўна нарадзілася 22 снежня 1925 года ў вёсцы Закаліўе Лепельскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і.
З 1944 года працавала ў калгасе «Чырвоны прамень».
З 1947 года — брыгадзір паляводчай брыгады, загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы.
З 1959 года — загадчыца свінафермы ў калгасе імя Жданава.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
У 1980 годзе па стане здароўя перайшла з фермы на іншую працу.
У 1967—1971 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- ордэн Леніна
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads