Ганна Давія Бернучы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Давія Бернучы
Remove ads

Ганна Давія (д’Авія) Бернучы (італ.: Anna Davia (D'Avia) Bernucci, Anna Davia di (de) Bernucci; 1743, Неб’ю, Белуна — 1811) — італьянская оперная спявачка і актрыса , якая выступала і на рускай сцэне, сапрана.

Хуткія факты Ганна Давія Бернучы, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

Верагодна, Ганну Давія патрэбна ідэнтыфікаваць з Ганнай Да Вія, якая была дачкою Асвальда і Маддалены Да Вія з Неб’ю (італ.: Nebiu), нарадзілася 16 кастрычніка 1743 і была ахрышчана на наступны дзень у П'евэ-дзі-Кадорэ  (руск.) ў правінцыі Белуна[2]. Феты  (руск.), а за ім і Мозер  (руск.) прадставілі яе, як ураджэнку Белана[3]. Аднак, прозвішча Давія не з’яўляецца ў Белана, а, верагодна, з’яўляецца мадыфікаванай з-за доўгага жыцця за мяжой формай прозвішча Да Вія[2].

Прафесійная дзейнасць

Невядома, якую музычную адукацыю атрымала Ганна. Першыя звесткі пра яе прафесійную дзейнасць ставяцца да працы на сцэне італьянскага тэатра ў Амстэрдаме ў 1761 годзе.

У 1776 годзе Ганна Давія дэ Бернучы выступала ў Варшаве. Там яна пазнаёмілася з гетманам Міхалам Казімірам Агінскім, які быў толькі на тры гады за яе старэйшы. Флірт паміж Ганнай і Міхалам скончыўся тым, што спявачка дала згоду выступаць на сцэне слонімскага тэатра і тры гады жыць у Слоніме. Паводле звестак Анджэя Цеханавецкага было нават падпісана пісьмовае пагадненне ад 1 сакавіка 1777 года, дзе вялася размова і пра месячны заробак у 25 дукатаў з харчаваннем[4]. Спявачка прыехала ў Слонім і пачала працаваць у тэатры Агінскага, але па сёння невядомых абставінах пагадненне згубіла сілу і Ганна Давія летам 1777 года вярнулася ў Варшаву[5].

У 1777 годзе спявае ў Варшаве ў оперы «Мастак, закаханы ў сваю натуршчыцу  (англ.)» Эджыдзіа Дуні  (руск.) ў ролі Лаўрэты[2] і ў оперы «Галантная Патрона» Д. Паізіела[5]. Пра апошнюю вельмі ўдалую ролю згадвалі яшчэ ў 1785 годзе. Яна некаторы час жыла ў Варшаве, а потым рушыць ў Гродна, дзе знаёміцца са сваім равеснікам Антоніем Тызенгаўзам. Ён прапаноўвае ёй працу ў сваім гродзенскім тэатры і Ганна пагаджаецца. Пэўны час яна працуе ў Гродне, але потым яе прываблівае сталічная сцэна[5].

Паміж канцом 1779 і пачаткам 1780 была прынята на працу ў опера-буфа ў Пецярбургу і спявала ў оперы «La frascatana» Джавані Паізіела[2]. Гэта стала пачаткам бліскучай кар’еры ў Расіі. Як адзначае Мозер  (руск.), ужо ў 1789 яна стала часткай трупы імператарскага тэатра, што выконвала оперу «Ілжывы палюбоўнік» (італ.: La finta amante) Джавані Паізіела на сустрэчы імператрыцы Кацярыны II і імператара Іосіфа II у Магілёве[2].

Thumb
М. А. Львоў. «Партрэт Ганны Давія Бернучы», 1790-я
Thumb
Мары Элізабэт Луіза Віжэ-Леброн  (руск.). «Партрэт Ганны Давія Бернучы», 1790-я

Прыкладна да 1781 года ставяцца згадкі пра блізкасць Ганны Давія з дэ Рыбасам — родным братам заснавальніка Адэсы В. М. дэ Рыбаса  (руск.)).

У 1782 яна паступіла на пецярбургскую прыдворную сцэну, з пенсiяй 2800 рублёў у год, дзе была «першай спявачкай оперы-буфа і другой спявачкай оперы-серыя»[2]. У гэты перыяд Ганна прымала ўдзел у многіх спектаклях Джавані Паізіела, у тым ліку стала першай выканаўцай ролі Разіны ў оперы «Севільскі цырульнік  (руск.)», прэм’ера якой адбылася 26 (15) верасня 1782 года ў Зімнім палацы Пецярбурга. Таксама яна спявала ў оперы «Лунны свет  (італ.)» і араторыі «Страсці Ісуса Хрыста» ў 1783 годзе[2].

1 лютага 1784 хадайнічала аб звальненні са службы па хваробе раней заканчэння тэрміну кантракта, аднак 1 красавіка 1785 з ёю быў заключаны новы кантракт на тры гады, з пенсiяй 3300 рублёў, бенефісам і 500 рублямі «ваяжных грошай». Магчыма, гэтаму павышэнюю садзейнічала «заступніцтва» князя А. А. Безбародкі  (руск.), які быў палюбоўнікам спявачкі ў 1780-1790-я[2].

У студзені 1785 у Варшаве Ганна Давія выканала галоўную ролю ў оперы «Прыслужніца-спадарыня» Д. Паізіела, а потым, па вяртанні ў Пецярбург, спявала партыя Джаніны ў оперы «Уяўныя спадчыннікі» Джузэпэ Сарці[2].

Верагодна, у 1780-84 гадах Ганна Давія пазнаёмілася з Джаванні дэ Бернучы, які таксама быў спеваком оперы-буфа і стала яго жонкай[2]. Але гэта не спыніла яе даволі насычанага падзеямі жыцця, з яго паспяховымі выступленнямі і адносінамі з палюбоўнікам, што неаднаразова адзначаецца ў сучасных ёй хроніках[2].

Высылка з Расіі

Статс-сакратар Кацярыны II А. М. Грыбоўскі  (руск.) пісаў, што Безбародка марнаваў на Давія вялікія грошы[6]., даючы ёй «штомесяц на пражыццё па 8000 рублёў золатам і пры водпуску яе ў Італію падарыў ёй грашыма і дыяментамі 500 000 рублёў». Такая марнатраўнасць Безбародкі і заахвоціла Кацярыну II выслаць Давія за межы Расіі ў 24 гадзіны.

Пасля Санкт-Пецярбурга Ганна зноў прыехала ў Слонім і выступала на сцэне тэатра Агінскага. У спісах артыстаў капэлы Агінскага за 1785 год ёсць і яе прозвішча. Час ад’езду яе за мяжу невядомы, але яе далейшае жыццё звязана з Італіяй[5].

Кар’ера ў Італіі

Вярнуўшыся на радзіму ў 1787 годзе, Ганна адчувае цяжкасці з тым, каб упісацца ў тэатральныя рэаліі: у чэрвені яна спявае ў Сенігаліі  (руск.), восенню — у Венецыі, у «Служанцы духа» Джузэпэ Гаццаніга  (руск.) і «Амерыканскім сіраце» Паскуале Анфосі  (руск.). На карнавале 1787—1788 у Фларэнцыі яна адзначылася інтэрпрэтацыяй «Нітэці» (італ.: Nitteti) Паізіела[2].

У гэтыя гады муж заўсёды спявае побач з ёю, яны дадаюць да сваіх імёнаў тытул «віртуозы пакояў дабрадзейнай імператрыцы Усёй Русі» (італ.: virtuosi da camera dell'Imperatrice di tutte le Russie), якім будуць карыстацца на працягу ўсяго свайго далейшага жыцця. У 1788 сужэнцы патрапілі ў Фларэнтыйскі тэатр  (італ.) Неапаля і спявалі ў оперы «Мудрагелістая ўдава» П. Анфосі  (руск.), напэўна, гэта быў апошні раз, калі яны выступалі ў адным спектаклі.

Жыццё ў Неапалі стала даволі паспяховым перыядам, пра якое з дапамогай Ф. Флорыма  (руск.) можна дастаткова падрабязна даведацца[7]. 6 лістапада 1788 замяняючы Брыджыду Банці  (руск.) дэбютавала ў тэатры Сан-Карла ў оперы «Рынальда  (італ.)» П. Скокава  (італ.)[2].

У наступныя гады яна перайшла з Фларэнтыйскага тэатра  (італ.) ў Тэатра дель Фонда  (італ.), дзе прымала ўдзел у розных пастаноўках[2]. У 1790 годзе яна адзначылася ў Тэатра Нуова  (італ.), дзе таксама спявае, аднак, ужо не ў рэпертуары оперы-буфа[2].

У маі яна сыграла ролю Куінта Фабіа ў оперы «Lucio Papirio» Гаэтана Марынеллі  (італ.) ў тэатры Сан-Карла — гэта работа стала першай у серыі мужчынскіх роляў, якія Ганне таксама добра ўдаваліся[2].

На працягу 1791 года яна спявала ў «Pirro» Паізіела ў Фларэнцыі. У 1793-94 гадах уваходзіла ў склад тэатральнай трупы Сан-Карла, пасля чаго спявала ў Тэатра дель Фонда  (італ.). У студзені 1795 сыграла Арыстэю ў оперы «Алімпіяда  (італ.)» Д. Чымароза ў Модэне[2].

Узрост не пагоршыў ні вакальных, ні акцёрскіх якасцей Ганны Бернучы. У 1798 годзе падчас выступленняў у Палерма Джаванні Мелі  (італ.) пакінуў хвалебны водгук пра яе[2]. У 1803 Ганна спявала ў Модэне ролю ў «Teseo a Stige» С. Назаліні  (італ.)[2].

Апошняя згадка пра яе распавядае, што яна жыве ў Неапалі ў 1810 годзе ў вялікай беднасці[2].

Звестак пра дату і месца смерці не захавалася[2].

Remove ads

Вакальныя якасці

Вакальныя якасці Ганны Давія адпавядалі высокаму артыстычнаму ўзроўню — гэта рэгулярна падкрэсліваецца ў водгуках да яе выступленняў — і яны, відавочна, мелі вырашальнае значэнне ў яе творчай кар’еры. Што тычыцца голасу, можна атрымаць нейкае ўяўленне пра іх з аналізу некаторых галоўных роляў Ганны Давія. Дыяпазон быў адносна невялікім, аднак ён павінен быў значную гібкасць (до³-ля4, з перавагай у дыяпазоне фа³-мі4) з артыкуляцыяй складоў нават у вельмі хуткіх рухах, што, верагодна, стала асновай яе поспеху ў камічным амплуа. Акрамя гэтага яе голас быў інтанацыйна афарбаваны і меў элегантнасць і пластычнасць[2].

Remove ads

У культуры

Thumb
Медаль Ганна Давія Бернучы

У 1792 годзе ў гонар яе выступу ў Ліворна ў оперы Алесіа Праці  (італ.) «Помста Ніна» быў выбіты медаль[8].

Вядомы партрэты актрысы, зробленыя такімі мастакамі, як Дзмітрый Лявіцкі, Мікалай Львоў і Мары Віжэ-Леброн  (руск.).

Зноскі

  1. Romagnoli A. Anna Davia // Dizionario Biografico degli Italiani — 1987. — Vol. 33.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1128537'></a>
  2. DAVIA, Anna (італ.)
  3. A. Mooser, Annales de la musique et des musiciens en Russie au XVIIIme siècle, II,Genève 1951, pp. 258-61
  4. Andrzej Ciechanowiecki. «Michal Kazimierz Oginski und sein Musenhof zu Slonim». Кёльн, 1961
  5. Молева Нина Михайловна, «Дмитрий Григорьевич Левицкий», М., «Искусство», 1980, с. 111—112
  6. F. Florimo, La scuola musicale di Napoli e i suoi conservatori, IV, Napoli 1881, pp. 79, 141, 143, 255, 257, 353, 355, 357
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads