Ганна Канапацкая
беларуская палітычная дзяячка, прадпрымальнік, юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нна Анато́леўна Канапа́цкая (нар. 29 кастрычніка 1976) — беларуская палітычная дзяячка, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі[2]. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання (2016—2019).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 29 кастрычніка 1976 г. Скончыла мінскую школу № 55, пазней юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўступлення на пасаду дэпутаткі была дырэктаркай ТАА «Грынрэй», якое аказвае юрыдычныя паслугі[3][4].
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з 1995 па 2019 год. Удзельнічала ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ў 2012 годзе і выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ў 2014 годзе.
На Парламенцкіх выбарах 2016 года. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе горада Мінска. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы. Канапацкая была адказнай за падрыхтоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства» ў пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы. Аднапартыйцы засталіся незадаволеныя дзейнасцю дэпутаткі. Дэлегаты з’езда Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў верасні 2019 года прынялі рашэнне адмовіць Ганне Канапацкай у паўторным вылучэнні кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Тая на знак пратэсту заявіла аб прыпыненні членства ў партыі[5]. На выбарах Ганна Канапацкая вылучалася праз збор подпісаў, але яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
12 мая 2020 года Ганна Канапацкая высунулася ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 мая зарэгістравала ініцыятыўную групу з 1314 чалавек. 10 чэрвеня паведаміла, што ёй удалося сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў[6]. Паводле афіцыйных даных, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Ганна Канапацкая набрала 1,67 % галасоў, заняўшы 4 месца, пасля пункта «супраць усіх». Пазней адзін з удзельнікаў яе выбарчай кампаніі (Зміцер Каспяровіч)[7] заяўляў, што для вылучэння Канапацкай у прэзідэнты было сабрана ўсяго 6 тысяч подпісаў, а Аператыўна-аналітычны цэнтр Лукашэнкі выдзеліў на яе кампанію 20 тысяч долараў[8]. Пэўны час пасля выбараў Канапацкая заяўляла пра іх несапраўднасць, падала скаргу ў Вярхоўны суд аб непрызнанні выбараў[9].
Удзельніца Усебеларускага народнага схода ў лютым 2021 года[8]. Пазней называла апазіцыю ў эміграцыі «самазванцамі і махлярамі»[10][11]. Удзельніца прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, якія праводзіліся ва ўмовах палітычнага крызісу і масавых палітычных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, на якіх паводле афіцыйных вынікаў набрала 1,86 % галасоў, заняўшы 4 месца (пункт «супраць усіх» сабраў 3,60 %). У верасні 2025 года разам з прапагандыстамі і старшынёй БРСМ удзельнічала ў сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з «ідэалагічным актывам»[2].
Remove ads
Бізнес
Паводле дакументаў, Ганна Канапацкая была дырэктаркай юрыдычнай кампаніі «Грын рэй», але спыніла сваю дзейнасць пасля ўступлення на пасаду дэпутаткі. У інтэрнэце пра кампанію «Грын рэй» няма падрабязнай інфармацыі, у кампаніі ніколі не было сайта[12]. У перадвыбарчай кампаніі дэкларавала прыбытак 293 802 204 рублі за 2015 год[13].
Сям’я
Бацька Ганны Канапацкай — Анатоль Трухановіч, першы доларавы мільянер у Беларусі, колішні старшыня Саюза прадпрымальнікаў, перыядычна выступае экспертам у дзяржаўнай газеце Советская Белоруссия[12][13].
Ганна Канапацкая разведзеная, мае двух дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
