Ганна Генадзеўна Комар

беларуская паэтэса і перакладчыца From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Генадзеўна Комар
Remove ads

Ганна Генадзеўна Комар (нар. 20 сакавіка 1989, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.

Хуткія факты Ганна Генадзеўна Комар, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучылася ў баранавіцкай школе № 19, Ліцэі № 1. Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, Школу маладога пісьменніка, Школу паэзіі і перакладу пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Наведвала Перакладчыцкую майстэрню.

Вывучала пісьменства ў магістратуры Уэстмінстэрскага ўніверсітэта (Лондан). Робіць доктарскае даследаванне ва Універсітэце Брайтана.

Сябра рэдкалегіі выдавецтва Skaryna Press.[3]

Remove ads

Творчасць

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» (2016), «Recycled» (2018), «Мы вернемся» (2022), «Вызвалі або бяжы» (2023) і «Ribwort» (2023). Паасобныя творы Ганны Комар перакладзены на англійскую, нямецкую, шведскую, нарвежскую, чэшскую, польскую, украінскую, рускую, эстонскую, дацкую мовы.

Перакладае з англійскай. Укладальніца і перакладчыца (разам з Юліяй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч) зборніка перакладаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (2017). Перакладае на англійскую свае тэксты.

Эксперыментуе ў жанры фота і відэа-паэзіі, запісвае свае тэксты з музычным афармленнем[4]. Супрацоўнічала з беларускім электронным гуртом «Maximalism» у межах конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5»[5].

Паэзія, пераклады і проза публікаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж» і газеце «Літаратура і Мастацтва».

Брала ўдзел у паэтычных фестывалях «Вершы на асфальце» (Мінск), «Прадмова» (Мінск, Гродна, Брэст), Літаратурны тыдзень Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), «Час паэтаў» (Люблін), паэтычных слэмах і конкурсах («Вершы на асфальце», «Рухавік», «Дорогой поэт»), праектах «Вершаява» і «Перастварэнне» Фонда Роберта Боша і Беларускага З ПЭН-цэнтра (2017—2018), творчай рэзідэнцыі ірландскага мастака Марка Дзёркана ў музеі Заіра Азгура[6] (2018).

З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[7].

Сябра Беларускага ПЭНа; ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.

Фіналістка конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна (2015), прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2017) у намінацыі «Паэзія», прэміі імя Наталлі Арсенневай (2017).

Таксама працуе ў жанры дакументальнай паэзіі. Спрабуе сябе ў дакументальнай прозе.

Remove ads

Бібліяграфія

Паэзія

  • Ганна Комар. Архіўная копія. — Масква: UGAR, 2022. — P. 56. 300 экз. ISBN 9785604694022. ISBN 9781915601032. Архівавана 30 кастрычніка 2022.
  • Страх вышыні. — Мн.: Кнігазбор, 2016.
  • Recycled. — London: Hertfordshire Press, 2018.
  • Вызвалі або бяжы. — Hochroth Minsk, 2023.
  • Ribwort. — 3TimesRebel, Dundee, 2023.

Пераклады

  • Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час : зборнік перакладаў / [аўтар-укладальнік Г. Комар; пераклад з англійскай Г. Комар, Ю. Цімафеевай, Н. Бінкевіч]. — Мн. : Harvest, 2017. — 127 с. ; 18 см. — 1000 экз. — ISBN 978-985-18-4133-8

Узнагароды

  • прэмія імя Марзіі Закір’янавай за найлепшы жаночы твор (2017, Стакгольм),
  • прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2018) у намiнацыі «Мастацкі пераклад» за зборнік Ч. Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Ю. Цімафеевай і Н. Бінкевіч)[8],
  • прэмія Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова» (2020)[9].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #123450197X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27927503'></a>
  3. Пра нас(недаступная спасылка). Skaryna Press. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 4 лістапада 2019.
  5. Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  6. Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. pen-centre.by. Архівавана з першакрыніцы 11-02-2019. Праверана 11-02-2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads