Ганна Віктараўна Лявіцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Віктараўна Лявіцкая (22 сакавіка 1961, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 22 сакавіка 1961 года ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-стаматолаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, спецыяліст па грамадскім здароўі і ахове здароўя; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраванне сацыяльнай сферай.
Працавала ўрачом-стаматолагам, галоўным урачом Міханавіцкай амбулаторыі Мінскага раёна; намеснікам галоўнага ўрача, галоўным урачом Мінскага раёна.
З'яўлялася дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
Замужам, мае дачку.
Спасылкі
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads