Ганна Юр’еўна Міцкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Юр’еўна Міцкевіч, народжанае Лёсік (21 (8) верасня 1857, Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа, сястра Язэпа і Антона Лёсікаў.

Хуткія факты Ганна Міцкевіч, Ганна Міцкевіч, 1923 год ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Юрыя і Хрысціны Лёсікаў. Як старэйшая дачка даглядала малодшых братоў і сясцёр, у юнацтве майстэрскі навучылася ткацтву. У 1878 годзе ўзяла шлюб з Міхаілам Міцкевічам, нарадзіла трынаццаць дзяцей, чацвёра з іх памерлі немаўлятамі[1].

Пасля смерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палясоўнікам Уладзю Міцкевіча, яе старэйшага сына, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе з братам Антосем купіла колішнюю карчму, згарэлую ў 1909―1910 гадах. Апошнім пераездам быў хутар Смольня[1].

Памерла ў 1929 годзе. Пахавана побач мужа на могілках Церабяжы ў Мікалаеўшчыне.

Remove ads

Зноскі

  1. Міцкевіч, В. Маці Якуба Коласа // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 6. — С. 174—176.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads