Ганна Сцяпанаўна Паліткоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Сцяпанаўна Паліткоўская
Remove ads

Га́нна Сцяпа́наўна Палітко́ўская (у дзявоцтве Мазепа, 30 жніўня 1958, Нью-Ёрк, ЗША — 7 кастрычніка 2006, Масква) — расійская журналістка.

Хуткія факты Ганна Сцяпанаўна Паліткоўская, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 30 жніўня 1958 года ў Нью-Ёрку, дзе яе бацькі знаходзіліся на дыпламатычнай працы.

У 1980 годзе скончыла факультэт журналістыкі МДУ імя М. В. Ламаносава. Падчас навучання ў МДУ пазнаёмілася і выйшла замуж за Аляксандра Паліткоўскага, які вучыўся на тым жа факультэце, але быў на 5 гадоў старэйшы. Ад гэтага шлюбу Паліткоўскія маюць дваіх дзяцей, Ілью і Веру. У 2000 годзе шлюб фактычна распаўся, але афіцыйна пара не разводзілася. У мужа і жонкі былі палярна супрацьлеглыя погляды на прафесію журналіста. Паліткоўскі, будучы рэпарцёрам, казаў пра дзейнасць Ганны: «Гэта не журналістыка… Гэта ці то пісьменніцтва, ці то нешта яшчэ…»

У 1982—1993 гадах працавала ў газетах «Известия» і «Воздушный транспорт», у творчым аб’яднанні «ЭСКАРТ», выдавецтве «Парытэт». Да 1994 года з’яўлялася аглядальнікам штотыднёвіка «Мегаполис-экспресс» у перыяд, калі выданне яшчэ не паспела стаць бульварным. У 1994—1999 гадах — аглядальнік, рэдактар аддзела надзвычайных здарэнняў газеты «Общая газета».

З мая 1999 года — спецыяльны карэспандэнт і аглядальнік газеты «Новая газета». Паліткоўская неаднаразова выязджала ў раёны баявых дзеянняў. За серыю рэпартажаў пра ваенныя дзеянні ў Чачні ў студзені 2000 года Ганне Паліткоўскай прысуджана прэмія «Залатое пяро Расіі».

7 кастрычніка 2006 года застрэлена ў ліфце свайго дома ў цэнтры Масквы. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі побач з яе целам пісталет Макарава з глушыцелем і чатыры гільзы. Першыя звесткі паказвалі на заказное забойства, бо былі зроблены чатыры стрэлы, уключаючы кантрольны стрэл у галаву. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Remove ads

Зноскі

  1. Anna Politkowskaja / Politkovskaya // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
  2. Catalog of the German National Library Праверана 19 лютага 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
  3. У Анны Политковской было гражданство СШАNEWSru.com, 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122544'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads