Ганна Уладзіміраўна Арашонкава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Уладзіміраўна Арашонкава (нар. 21 лістапада 1928) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Хуткія факты Ганна Уладзіміраўна Арашонкава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Г. У. Арашонкава нарадзілася ў маёнтку Альба (сучасны Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1956 года ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. У 1963—1967 гг. у Мінскім педагагічным інстытуце[1].

Навуковая дзейнасць

Даследавала сучасную беларускую мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Суаўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кнігі 1-2, 1968-69; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (выпуск 1, 1988); Беларуская граматыка" (частка 1, 1985), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В. П. Лемцюговай); «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994).

Remove ads

Узнагароды

Г. У. Арашонкава з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР 1971 г. за ўдзел у комплексе прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 159. — 727 с. 10 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads