Ганна Уладзіміраўна Арашонкава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Уладзіміраўна Арашонкава (21 лістапада 1928(1928-11-21), Альба5 снежня 2008(2008-12-05), Мінск) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Хуткія факты Ганна Уладзіміраўна Арашонкава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў маёнтку Альба (цяпер Нясвіжскі раён Мінскай вобласці, Беларусь). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1956 года ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. У 1963—1967 года ў Мінскім педагагічным інстытуце[1].

Навуковая дзейнасць

Даследавала сучасную беларускую мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Суаўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кнігі 1-2, 1968-69; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (выпуск 1, 1988); Беларуская граматыка" (частка 1, 1985), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В. П. Лемцюговай); «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994).

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) за ўдзел у комплексе прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads