Нясвіжскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нясвіжскі сельсавет
Remove ads

Нясві́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Заазер’е.

Хуткія факты Нясвіжскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — горад Нясвіж (не ўваходзіў у склад сельсавета). 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Сейлавіцкага сельсавета перададзена вёска Слаўкава[1]. 27 сакавіка 1978 года ў склад горада Нясвіж перададзена вёска Альба[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карцэвіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва)[3]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Заазер’е.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3477 чалавек[4], з іх 84,7 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 5,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 3864 чалавекі[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads