Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён)
Remove ads

Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гарадзец.

Хуткія факты Гарадзецкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[1]. 31 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грушаўскага сельсавета, вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец перададзены ў склад Аніскавіцкага сельсавета, вёска Кустовічы — у склад Астроміцкага сельсавета, вёска Нятрэба — у склад Залескага сельсавета[3]. У 1962 годзе ў склад сельсавета перададзены вёскі Кустовічы і Пясочнае з Астроміцкага сельсавета і вёска Нятрэба з Залескага сельсавета[4]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Аніскавіцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец[5]. У 1970 годзе скасавана вёска Варатынічы (злілася з вёскай Акцябр)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[7]. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аніскавіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы)[8]. 29 мая 2018 года скасавана вёска Добрае[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 3330 чалавек[10], з іх 89,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 3,5 % — рускія, 1,0 % — цыганы[11]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3095 чалавек[12].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads