Астроміцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Астроміцкі сельсавет
Remove ads

Астро́міцкі сельсавет (руск.: Остромичский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Астромічы.

Хуткія факты Астроміцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Жухавецкага і Красналескаўскага сельсаветаў, падчас утварэння вёска Млынок перададзена ў Бакунскі сельсавет Пружанскага раёна[1]. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Дзеткавіцкага сельсавета Драгічынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[2]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзена вёска Кустовічы[3]. У 1962 годзе ў склад Гарадзецкага сельсавета перададзены вёскі Кустовічы і Пясочнае[4]. У 1970 годзе скасаваны вёскі Шляхецкія Астромічы (злілася з вёскай Астромічы) і Мачульнікі (злілася з вёскай Запруды)[5]. 30 ліпеня 1973 года ў склад сельсавета з Дзеткавіцкага сельсавета Драгічынскага раёна перададзена вёска Старая Цемра[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[7]. 21 ліпеня 1980 года ў склад Астроміцкага сельсавета з Залескага сельсавета перададзены вёскі Прылукі Вялікія і Калубелі[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3226 чалавек[9], з іх 88,2 % — беларусы, 5,9 % — украінцы, 4,4 % — рускія, 0,5 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года — 2317 чалавек[11].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. 10 000 экз.
  8. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads