Гарадзечненскі сельсавет (Пружанскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзе́чненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гарадзечна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 25 лістапада 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шаняўскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Гарадзечна, Жабін, Лібія, Паддубна, Прылуччына, Сасноўка і Харкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads