Шаняўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шаняўскі сельсавет
Remove ads

Шаняўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Шані.

Хуткія факты Шаняўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шанёўскі сельсавет у складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чахецкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзечненскага сельсавета (вёскі Гарадзечна, Жабін, Лібія, Паддубна, Прылуччына, Сасноўка і Харкі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1372 чалавекі[4], з іх 87,9 % — беларусы, 6,1 % — украінцы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 1063 чалавекі[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads