Гарадзішчанскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзішчанскае, Гарадзішча, Палескае — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, у вёсцы Гарадзішча, у басейне ракі Ясельда (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Плошча паверхні 0,74 км², даўжыня 1,48 км, шырыня 1,09 км. Найбольшая глыбіня 8,1 м, сярэдняя — 4,0 м. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб’ём вады 2,93 млн м³.
Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком і рэдкалессем. Зарастае слаба. На поўначы злучана вузкай пратокай з возерам Святое (Малое Гарадзішчанскае), на поўдні — шырокай пратокай з ракой Ясельда.
У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч, сом, мянтуз, карась і іншыя віды рыб. У раёне возера адзначаны рэдкі від раслін, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, — кадзіла сармацкае. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 548. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
- Ліст карты N-35-137 Архівавана 2 мая 2013.
- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

