Гараднічанка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гараднічанка
Remove ads

Гараднічанка — рака ў Гродне і Гродзенскім раёне, правы прыток Нёмана.

Thumb
Забудова ўздоўж Гараднічанкі на мал. Н. Орды, XIX ст.
Хуткія факты Гараднічанка, Вадацёк ...

Выток — на паўночным усходзе Гродна, у раёне вёсак Малышчына, Кульбакі. Працякае праз гістарычны цэнтр[1]. У раёне пл. Леніна злучаецца з прытокам Юрысдыка (пачынаецца ў раёне вуліц Пушкіна, Дзяржынскага)[2]. Упадае ў Нёман у цэнтры Гродна, працякаючы паміж пагоркамі Каложскай царквы і Старога замку.[3]. У міжрэччы р. Гараднічанкі і р. Нёман быў заснаваны горад Гродна.

Даліна ракі ў Гродне паблізу вуліцы Ажэшка ўтварае зону адпачынку, вядомую з XIX ст. як «Швейцарская даліна».

Remove ads

Назва

На думку А. Стрыжака, назва ракі Гараднічанка ў Гродне, таксама як і украінскія гідронімы Городня, Городенка і г. д. — суфіксальнае гідранімічнае ўтварэнне ад горад. Назва ракі паходзіць ад назвы паселішча[4].

В. Швед першапачатковую назву Гараднічанкі лічыць крыніцай назвы горада Гродна. У сваю чаргу, адпачатным варыянтам тапоніма лічыцца форма «Горадзен», засведчаная як «Городенъ» у летапісных запісах пачынаючы ад XII ст.[5]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads