Гаральд Мак-Мілан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаральд Макмілан (англ.: Harold Macmillan, 10 лютага 1894 года, Лондан — 29 снежня 1986 года) — брытанскі палітык-кансерватар, 65-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі з 1957 па 1963 год, з 1984 года 1-ы граф Стоктанскі (англ.: 1st Earl of Stockton).
Remove ads
Біяграфія
Адукацыю атрымаў у Оксфардскім універсітэце. Палітычную дзейнасць пачаў у 1924 годзе як дэпутат палаты абшчын брытанскага парламента. У 1940—1945 гг. займаў шэраг пасад ва ўрадзе У.Чэрчыля. З 1951 года на міністэрскіх пасадах у кансерватыўных урадах Чэрчыля і Э.Ідэна, у т.л. міністр абароны (1954—1955), замежных спраў (1955), фінансаў (1955—1957). Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі ў 1957—1963 гг. Пры ім Вялікабрытанія дала незалежнасць Гане (1957), Нігерыі, Кіпру (1960), Ямайцы (1962), іншым краінам і тэрыторыям, падпісала дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963.
Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1981)[7].
Уладальнік аднайменнага выдавецтва.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads