Гарацыа Гейтс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарацыа Гейтс
Remove ads

Гарацыа Гейтс (англ.: Horatio Gates; 1728, Молдан, Эсэкс, Англія — 10 красавіка 1806, Нью-Ёрк) — амерыканскі военачальнік, удзельнік Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы.

Хуткія факты Гарацыа Гейтс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Служыў у брытанскай арміі, удзельнічаў у Вайне з французамі і індзейцамі.

У 1772 годзе перабраўся ў Вірджынію, падтрымліваў барацьбу каланістаў за свае правы. У 1775 годзе ўзначаліў адміністрацыйна-страявую службу Кантынентальнай арміі (1775), затым змяніў генерала Філіпа Скайлера на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй у Нью-Ёрку (1777). Пры дапамозе Бенедыкта Арналда дамогся капітуляцыі брытанскіх сіл пад камандаваннем Джона Бургайна ў бітве пры Саратозе (1777).

Гейтс браў удзел у змове Томаса Конвея з мэтай зняць Джорджа Вашынгтона з пасады камандуючага Кантынентальнай арміяй. Новым камандуючым змоўшчыкі хацелі зрабіць Гейтса. Пасля правалу змовы вярнуўся да сваіх войскаў у Нью-Ёрку.

У 1780 годзе ўзначаліў Паўднёвую армію, спрабаваў процідзейнічаць Чарльзу Корнуалісу ў паўднёвых штатах, але быў разбіты ў бітве пад Камдэнам (Паўднёвая Караліна) і адхілены ад камандавання. Прычыны паражэння расследавала спецыяльная камісія, якая не прад'явіла ніякага абвінавачвання Гейтсу.

Пасля заканчэння вайны жыў на плантацыі ў Вірджыніі, у 1790 годзе вызваліў сваіх рабоў і пасяліўся ў Нью-Ёрку.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads