Гарліб Меркель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарліб Меркель
Remove ads

Гар́ліб Хе́львіг Ме́ркель (ням.: Garlieb Helwig Merkel, лат.: Garlībs Helvigs Merķelis; 31 кастрычніка 1769, Лэдурга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 9 мая 1850, Катлакалнс, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя) — ліфляндскі публіцыст нямецкага паходжання.

Хуткія факты Гарліб Меркель, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і святара ў Ліфляндыі. З 17 гадоў працаваў дарэктарам у сем'ях памешчыкаў і пастараў. У 1790-я гг. далучыўся да гуртка рыжскіх гуманістаў і асветнікаў, ля вытокаў якога стаяў некалі Гердэр. Пад уплывам сваіх старэйшых сяброў у 1794 годзе прыступіў да сачынення сваёй кнігі «Латышы» (ням.: Die Letten, vorzüglich in Livland am Ende des philosophischen Jahrhunderts; 1797 годзе), у якой у самых чорных тонах апісвалася жыццё ліфляндскага сялянства, выкрываліся зверствы памешчыкаў-немцаў, утрымліваўся заклік да ўрада Расіі ўмяшацца ў ліфляндскія справы і палегчыць жыццё народа.

Кніга Меркеля выклікала абурэнне сярод памешчыкаў Ліфляндыі, і Меркель вымушаны быў на 10 гадоў пакінуць сваю радзіму. Ён адправіўся ў Веймар, дзе зблізіўся з Гердэрам, у 1800 годзе перабраўся ў Берлін, дзе быў сурэдактарам штотыднёвіка «Ernst und Scherz» (18031806, разам з Аўгустам фон Кацэбу). У 1816 годзе Меркель вярнуўся ў Ліфляндыю і з тых часоў жыў там амаль бязвыезна. У далейшым у Рызе былі выдадзены яго кнігі «Пра Германію, дзе я правёў дзесяць гадоў» (ням.: Über Deutschland, wie ich es nach einer zehnjährigen Entfernung wiederfand; 1818) і «Карціны і характарыстыкі з майго жыцця» (ням.: Darstellungen und Charakteristiken aus meinem Leben; 18391840, 2 тамы), тады як памфлет «Свабодныя латышы і эстонцы» (ням.: Die freien Letten und Esthen; 1820) быў надрукаваны ў Лейпцыгу.

З 1923 года імя Меркеля носіць былая вуліца Паўлучы у Рызе (лат.: Merķeļa iela)[3].

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118581147 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

3. Anda Juta Zālīte. Rīgas ielu, laukumu, parku un tiltu nosaukumu rādītājs (No 18. gs. lidz mūsdienām). Latvijas Nacionālā bibliotēka. Rīgas vēstures un kuģniecības muzejs, 2000 ISBN 9984-607-31-3
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads