Тарканы

вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарканыmap
Remove ads

Тарканы́[1] (трансліт.: Tarkany, руск.: Тарканы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Даманавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета. Пад 1750 годам пазначана ў актах Вялікага літоўскага трыбунала. У 1834 годзе ў валоданні памешчыка Міхайлава. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Даманавічы. У 1879 годзе пазначаная як паселішча ў Даманавіцкім царкоўным прыходзе. У 1929 годзе арганізаваны калгас, дзейнічала пачатковая школа (у 1935 годзе 71 вучань). У час Вялікай Айчыннай вайны 59 жыхароў загінулі на фронце. Была вызвалена ад нямецкай акупацыі ў студзені 1944 года часцямі 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі [2]. Паводле перапісу 1959 года размяшчалася падсобная гаспадарка камбіната хлебапрадуктаў. Да 21 кастрычніка 1968 года вёска ўваходзіла ў склад Даманавіцкага сельсавета[3], да 8 студзеня 1992 года — у склад Гарочыцкага сельсавета.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads