Гары Медэль

чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Гары Медэль
Remove ads

Гары Алексіс Медэль Сота (ісп.: Gary Alexis Medel Soto; нар. 3 жніўня 1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, апорны паўабаронца бразільскага клуба «Васка да Гама» з Рыа-дэ-Жанэйра і нацыянальнай зборнай Чылі.

Хуткія факты Гары Медэль, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Кар’еру пачаў у родным клубе «Універсідад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе забіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.

20 ліпеня 2009 года перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс». 21 студзеня 2011 года быў далучаны да складу «Севільі». 11 жніўня 2013 года «Кардыф Сіці» афіцыйна пацвердзіў заключэнне кантракта з чылійцам, у выніку за рэкордную для клуба суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў ігрок перайшоў у склад уэльскай каманды[3]. Дэбютаваў за клуб 17 жніўня, у матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся паразай «Кардыфа» з лікам 0:2.

Пасля вылету «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі 9 жніўня 2014 перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у Серыі A 31 жніўня 2014 года, згуляўшы ўсе 90 хвілін матча з «Тарына».

У жніўні 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Бешыкташ». Сума трансферу склала 3 млн еўра[4].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Балонню»[5]. У ліпені 2023 года вярнуўся ў Паўднёвую Амерыку, папоўніўшы склад бразільскага клуба «Васка да Гама».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. У 2015 годзе ў складзе зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads