Гарэцкія чытанні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарэцкія чытанні — штогадовы форум навукоўцаў, якія вывучаюць жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, літаратуразнаўца, лексікографа, фалькларыста, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, яго роднага брата Гаўрылы Гарэцкага, геолага, географа, эканаміста, дэмографа, акадэміка НАН Беларусі, дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння[1].

Хуткія факты Гарэцкія чытанні, Спецыяльнасць ...
Remove ads

Гісторыя Гарэцкіх чытанняў

Першыя Гарэцкія чытанні адбыліся 23 лютага 1992 года ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта Уладзіміра Ліўшыца.

Гарэцкія чытанні праходзілі ў Мінску, Магілёве і Горках Магілёўскай вобласці. Сталымі суарганізатарамі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры з’яўляецца Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Матэрыялы чытанняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі[2].

Пачынаючы з 1996 Гарэцкія чытанні сталі міжнароднымі.

Удзельнікі Гарэцкіх чытанняў, як правіла, працуюць у секцыях: «Літаратура», «Мова», «Музеязнаўства. Нацыянальнае адраджэнне. Навуковая і грамадская дзейнасць»[3].

Інфармацыя аб правядзенні Гарэцкіх чытанняў публікуецца ў рэспубліканскім друку, на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, рассылаецца даследчыкам, якія вывучаюць гэту тэму.

Remove ads

Удзельнікі Гарэцкіх чытанняў

У чытаннях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Венгрыі і іншых краін. Сярод іх: Радзім Гарэцкі, беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, замежны член Расійскай акадэміі навук; Міхась Мушынскі, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспанндэт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа; Таццяна Дасаева, доктар філалагічных навук, прафесар, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат прэміі імя М.Гарэцкага, Тэрэза Голуб, беларускі літаратуразнаўца, тэкстолаг, крытык ды інш[4].

У якасці ўдзельнікаў і ганаровых гасцей у Гарэцкіх чытаннях прымалі ўдзел: дачка Максіма Гарэцкага Галіна Гарэцкая, народныя пісьменнікі Беларусі Васіль Быкаў і Янка Брыль, народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, лаўрэаты Дзяржаўных прэмій БССР імя Янкі Купалы Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін, Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Алесь Пісьмянкоў і інш.

Remove ads

Працы Гарэцкіх чытанняў

  • Першыя Гарэцкія чытанні: (тэзісы дакладаў і паведамленняў), [г. Горкі, 16―18 сакавіка 1992 г. / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш.]. — Горкі : 1992. — 104 с.
  • Гарэцкія чытанні: тэзісы дакладаў і паведамленняў (г. Горкі, 17—19 лютага 1993 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Горкі: 1993. — 148 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў (г. Магілёў, 17―19 лютага 1994 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Ч.1. -Мінск: 1994.152 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў (г. Магілёў, 17―19 лютага 1994 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Ч.2. — Мінск: 1994.118с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў (г. Горкі, 17—19 лютага 1995 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. Частка 1. — Мінск: 1996. — 219 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў першых міжнародных чытанняў, (г. Мінск, 23―24 красавіка 1996 г.) / рэдкалегія: У. М. Ліўшыц (адказны рэдактар) і інш. — Мінск: 1997. — 292 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў шостых чытанняў (г. Горкі, 18―20 чэрвеня 1997 г.) / складальнік Т. П. Аніскавец. — Мінск: 2000. — 194 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў на Сёмых, Восьмых, Дзявятых, Дзясятых чытаннях / укладальнік Р. Гарэцкі. — Мінск : 2002. — 347 с.
  • Гарэцкія чытанні: матэрыялы дакладаў і паведамленняў на XI Гарэцкіх чытаннях (да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага), Мінск, 18 лютага 2003 г. / рэдкалегія: Л. Макарэвіч і інш. — Мінск : 2004. — 165с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыцце і творчасць: XII Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 4 траўня 2004 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі і інш.]. — Мінск: 2005. — 94 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыцце і творчасць: (да 105-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага): XIII Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 16 чэрвеня 2005 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2006. — 151 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: XVII Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 9 красавіка 2009 г.: (прысвячаюцца Году роднай зямлі) / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2009. — 199 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: XVIII Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 11 чэрвеня 2010 г.: (прысвячаюцца 110-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага) / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2010. — 178 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (праблемы выдання спадчыны): XIX Гарэцкія чытанні: матэрыялы чытанняў, Мінск, 18 лютага 2011 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) інш.]. — Мінск : 2011. — 263 с.
  • XX Гарэцкія чытанні: Максім і Гаўрыла Гарэцкія жыццё і творчасць: матэрыялы чытанняў, Мінск, 14 чэрвеня 2012 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.].- Мн.: 2012. 144с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: XXI Гарэцкія чытанні: (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага): матэрыялы чытанняў, Мінск, 15 лютага 2013 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2013. — 241 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: да 100-годдзя Першай і 75-годдзя Другой сусветных войнаў: матэрыялы XXII Гарэцкіх чытанняў, [Мінск, 26 чэрвеня 2014 г. / рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2014. — 196 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыцце і творчасць: (да 115-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага і 95-годдзя першага выдання «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага): матэрыялы XXIII Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 17 красавіка 2015 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2015. — 211 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (да 95-годдзя з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай і 50-годдзя вяртання на Беларусь Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага): матэрыялы XXIV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 16 чэрвеня 2016 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2016. — 250с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (прысвячаецца літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх): матэрыялы XXV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 22 чэрвеня 2017 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2017. — 192 с.
  • Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: (прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага): матэрыялы XXVI Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 19 красавіка 2018 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : 2018. — 165 с.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads