Гасцёўня Уладзіслава Галубка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гасцёўня Уладзіслава Галубкаmap
Remove ads

Гасцёўня Уладзіслава Галубка — музей, прысвечаны жыццю і творчасці кіраўніка БДТ-3, рэжысёра, акцёра, народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. З'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Траецкім прадмесці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай.

Хуткія факты Гасцёўня Уладзіслава Галубка, Падпарадкаванасць ...

Першапачаткова ў будынку №14 па вул. Старавіленскай змяшчаўся Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. З 2001 года тут размешчана фондасховішча музея і працуе навукова-фондавы аддзел. А для наведвальнікаў працуе пастаянная экспазіцыя «Жыццёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка», дзе прадстаўлены дакументы і гістарычныя пасведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці Уладзіслава Галубка з фондавай калекцыі музея. Маецца выставачная зала, у якой праходзяць разнастайныя тэматычныя выставы, ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлеечныя інтэрмедыі[1].

Першым дырэктарам музея быў беларускі мастак Анатоль Наліваеў.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads