Беларускі трэці дзяржаўны тэатр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі трэці дзяржаўны тэатр
Remove ads

Беларускі трэці дзяржаўны тэатр — тэатральная група пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка1931Канстанціна Саннікава), якая была створана ў Мінску і дэбютавала 10 жніўня 1920 года пастаноўкай камедыі «Суд» паводле сцэнарыя заснавальніка тэатра.

Thumb
Сцэна з першага спектаклю «Суд» (крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі)

У розныя часы меў назвы: «Трупа беларускіх артыстаў пад загадам Галубка» (Трупа Галубка), з 1924 — «Другая беларуская дзяржаўная трупа», з 1926 — «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр», з 1932 — «Беларускі трэці дзяржаўны тэатр» (БДТ-3) з базай у Гомелі[1].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Афіша спектаклю Трупы ў Беларускім рабочым клубе

Першапачаткова калектыў працаваў пры Беларускім рабочым клубе і іграў спектаклі для гледачоў ускраін Мінску. Пазней выступаў таксама ў менскіх клубах імя Леніна, Луначарскага, Дзям'яна Беднага, «Камуна» і ў «Беларускай хатцы».

Першымі акцёрамі трупы былі члены сям'і Уладзіслава Галубка — жонка Ядвіга Аляксандраўна, іх сын, дочкі Багуся, Міла і Люся, а таксама іншыя выканаўцы пераважна маладога пакалення: Андрэй Блажэвіч (Вангін) Б. Бусел (Райзман), Міхась Васілёк (Грынблат), Н. Клачко, І. Крыцкі, Л. Скжындзіеўская, Ю. Фляйто[2]. Працаваць акцёрамі актыўна ішлі і беларускія пісьменнікі — Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі, Алесь Дудар, Ілары Барашка. Іншыя акцёр: Антон Антонавіч Згіроўскі.

Пра першы дэбют сваёй трупы Уладзіслаў Галубок пісаў:

10 жніўня памяшканне клуба было перапоўнена чырвонаармейцамі, якія прыйшлі з фронту пасля баёў адпачываць у Мінск. Усякія правілы парушаны, і замест 500 чалавек прысутнічаюць каля 1000[3].

Распачаўшы працу ў сталіцы, Трупа беларускіх артыстаў выправілася ў падарожжы па Беларусі, такім чынам, стаўшы аб'язным тэатрам. Артысты не мелі ўласнага транспарту, таму часта на выпадковых павозках ці санях, а часта і пешшу пераходзілі паміж беларускімі мястэчкамі[4].

Адна з актрыс тэатра Таццяна Шашалевіч успамінала:

Не магу забыць адзін выпадак. Гэта было на Гомельшчыне каля Веткі, у вёсцы. Пасля канцэрту нас выкінулі ноччу за вёскай. На досвітку мы ўвайшлі ў пасёлак нейкага саўгаса з песняй і музыкай. Праз вокны з-за фіранак пазіралі на нас здзіўленыя заспаныя твары. Выгляд у нас быў незвычайны: усе мы былі апранутыя ў беларускія касцюмы з рэшткамі грыму на тварах. Не было дзе разгрыміравацца. Але нам было вельмі весела. Мы многа смяяліся, хоць вельмі хацелася есці. Галубок пайшоў да дырэктара саўгаса за дапамогай. Пакармілі нас малаком і хлебам, далі адну вялікую павозку, пасадзілі нас, жанчын, і паехалі ў Ветку. А мужчыны так і ішлі пешкі яшчэ кіламетраў 10—15[5].

Thumb
Акцёрскі склад Беларускага вандроўнага тэатра, 1926 г.
Thumb
Акцёрскі склад БДТ-3, 1933 год

Папулярнасць тэатру шырылася вельмі інтэнсіўна, аднак у канцы 1920-х ідэалагічныя органы СССР пачалі звужаць кола яго дзейнасці, абвінавачваючы кіраўніцтва ў абмежаваным, нацыяналістычным рэпертуары і нізкім, прымітыўным узроўні яго сцэнічнага ўвасаблення. У пачатку 1930-х гг. Уладзіслава Галубка адхілілі ад мастацкага кіраўніцтва тэатру. У канцы 1931 года яго мастацкім кіраўніком быў прызначаны Канстанцін Саннікаў[2] — дзед беларускага грамадскага дзеяча і кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Андрэя Саннікава. За Галубком пакінулі адміністрацыйна-гаспадарчую працу і працу акцёра[4]. У 1934 годзе для павышэння кваліфікацыі калектыў быў накіраваны на 3-месячныя курсы ў Маскву, дзе выкладалі сістэму Станіслаўскага, знаёмілі з дасягненнямі расійскага і замежнага тэатраў. Тэатр Галубка жа пачалі пераводзіць у іншы кірунак — бытавы рэалістычна-псіхалагічны, у рэчышчы якога працавала абсалютная большасць сцэнічных калектываў таго часу[4].

З гэтага часу ў тэатральным рэпертуары пачалі пераважаць сучасныя савецкія творы, якія ставіліся на многіх тагачасных сцэнах: «Ярасць» Я. Янкоўскага, «Мой сябар» М. Пагодзіна, «Энтузіясты» Е. Серабракова і Е. Тарвід, «Дыктатура» і «Дзяўчаты нашай краіны» І. Мікітэнкі , «Суд» У. Кіршона, «Чужое дзіця» В. Шкваркіна, «Гадзіншчык і курыца» І. Качаргі і інш. Большасць спектакляў былі заідэалягізаваная, галоўная ўвага звярталася на паказ энтузіязму савецкіх людзей і іх барацьбу з шпіёнамі, дыверсантамі і «ворагамі народа»[2]. У 1936 годзе ставілася і класіка: расійская — «Даходнае месца» Аляксандра Астроўскага і «Пушкінскі спектакль» паводле твораў Аляксандра Пушкіна, замежная — «Падступства і каханне» Фрыдрыха Шылера[2].

У 1930-я гады адбылася кардынальная змена ўсяго творчага кірунку тэатра. Значна павысілася пастановачная культура спектакляў, іх прафесійны ўзровень, але без уліку народных традыцый і асаблівасцей калектыву. У выніку тэатр шмат у чым быў знівеліраваны, страціў сваю нацыянальную самабытнасць і непаўторнасць[2].

Пасля арышту Уладзіслава Галубка і яго расстрэлу 28 верасня 1937 года, найбольш імаверна, у Курапатах, тэатр расфарміравалі[4]. Акцёры пачалі ўладкоўвацца ў іншыя калектывы, а некаторыя ўвогуле сыйшлі з сцэны[4].

Remove ads

Рэпертуар

Здымкі са спектакляў БДТ-3
Thumb
Сцэна са спектакля «Даходнае месца» Аляксандра Астроўскага, 1936 год
Thumb
Сцэна са спектакля «Сяржант Дроб» Э. Самуйлёнка, 1936 год
Thumb
Сцэна са спектакля «Мой сябра» М. Пагодзіна, 1932 год

У першыя гады працы рэпертуар тэатра фарміраваўся найбольш з п'ес Уладзіслава Галубка[4], які напісаў каля сарака альбо больш за сорак драматычных твораў, галоўным чынам меладрамы і бытавыя камедыі, якія ўзнімалі праблемы сацыяльнай няроўнасці і маралі: «За мураванай сцяной», «Бязвінная кроў», «Апошняе спатканне», «Бязродны», «Завяўшыя кветкі», «Дарагія госці», «Культурная цешча», «Патэнтаваны кум» і інш[2].

Таксама ставіліся творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча «Пінская шляхта», Янкі Купалы «Паўлінка», Каруся Каганца «Модны шляхцюк», Леапольда Родзевіча «Збянтэжаны Саўка» і «У кавалёвай хаце», Міхася Чарота «Слуцкая варона» і «Мікітаў лапаць» і найбольш Францішка Аляхновіча — «Птушка шчасця», «Чорт і баба», «Манька», «Цені», «Страхі жыцця», «Калісь», «Бутрым Няміра» і «Лес шуміць» паводле аповесці У. Караленкі[2].

Акрамя беларускіх драматычных твораў трупай ставіліся і папулярныя на Беларусі творы замежых аўтараў: Антона Чэхава «Сватанне», Марка Крапіўніцкага «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі», Элізы Ажэшкі «Рысь» паводле апавядання «У зімовы вечар».

Больш інфармацыі Год ...
Remove ads

Зноскі

  1. ГАЛУБОК Уладзіслаў // [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  2. А. В. Сабалеўскі. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн., 2002. — Т. 1. — С. 140—143. — 568 с.
  3. Галубок У. Творы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 593—595.
  4. Анатоль Сабалеўскі Тэатр Уладзіслава Галубка // Роднае слова. — Мн.: 2007. — № 5.
  5. Шашалевіч Т. Першы народны // Адхінуўшы заслону часу...: Успаміны пра Уладзіслава Галубка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. — С. 78.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads