Гаўрыла Прынцып
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўрыла Прынцып (25 ліпеня 1894 — 28 красавіка 1918) — баявік тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна», забойца кронпрынца Аўстра-Венгрыі Франца Фердынанда.
Remove ads
Біяграфія
Баснійскі серб. Нарадзіўся ў 1894 годзе ў сербскай вёсцы Абяляе (сербск.: Обљај) у Босніі. Быў адным з трох дзяцей, якія выжылі з дзевяці, мясцовага селяніна Петара і яго жонкі Марыі.
Здароўя быў нямоцнага, да цяжкай сялянскай працы не здольны, а вось вучыўся добра, і бацька знайшоў сродкі адправіць яго ў школу ў Сараева. Адкуль пасля ён быў адлічаны за ўдзел у антыаўстрыйскіх выступах.
Працягваў вучобу ён ужо ў Бялградзе, сталіцы Каралеўства Сербія, дзе і стаў у 1912 годзе сябрам арганізацыі «Млада Босна».
Радыкальная моладзевая арганізацыя знаходзілася пад уплывам тайнага таварыства сербскіх нацыяналістаў «Аб’яднанне або смерць», больш вядомага пад назвай «Чорная рука». Абедзве арганізацыі разглядалі тэрор як адзін з найбольш эфектыўных метадаў дасягнення сваіх мэтаў. Аб’ектамі тэрарыстычных нападаў станавіліся буйныя аўстра-венгерскія чыноўнікі і палітычныя дзеячы.
У студзені 1914 года кіраўнікі «Млады Босны» вырашылі забіць эрцгерцага Франца Фердынанда. Замах быў прызначаны на 28 чэрвеня, і ў ліку шасці непасрэдных выканаўцаў быў і Гаўрыла Прынцып.
Прынцыпа судзілі ў кастрычніку 1914 года, але не павесілі, як пяцёх ягоных таварышаў, бо паводле законаў Аўстра-Венгерскай імперыі, смяротнае пакаранне не ўжывалася да тых, хто быў маладзейшы за 20 гадоў. У турме яму ампутавалі параненую падчас замаху руку, а 28 красавіка 1918 года ён памёр ад прагрэсуючага туберкулёзу[8][9].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads